«195 — прагноз надвор'я» зноў загучыць па-беларуску
Адбудзецца гэта дзякуючы намаганням ТБМ.
У красавіку і траўні 2017 года паслуга 195, дзякуючы якой грамадзяне могуць атрымаць інфармацыю пра актуальны прагноз надвор'я, была цалкам пераведзена на рускую мову. Многія сябры ТБМ адрэагавлі на дадзеную сітуацыю своечасова і звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта і да кіраўніцтва РУП "Белтэлекам" з просьбай вярнуць беларускую мову да дадзенай паслугі.
З атрыманых адказаў вынікае, што паводле папаряэдняй дамовы з РУП "Белтэлекам" з 10 ліпеня служба будзе працаваць на абедзвюх дзяржаўных мовах. Цалкам адказы можна прачытаць далей.
tbm-mova.by