14 сутак арышту і канфіскацыя тэлефона. Мінчука асудзілі за рэпост у Instagram
У судзе Ленінскага раёна Мінска 12 студзеня арыштавалі мінчука за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Падставай для яго
затрымання стаў рэпост 15 снежня ў сторыз на сваёй старонцы ў Instagram паста з
«Р*дыё Свабоды» пра акцыю пратэсту супраць прысудаў фігурантам «справы
Ціханоўскага», паведамляюць праваабаронцы.
Віну мужчына на судзе прызнаў і пагадзіўся, што ведаў пра прызнанне старонкі выдання экстрэмісцкай.
Суддзя Анастасія Ачалава прызнала мінчука вінаватым па арт. 19.11 КаАП і пастанавіла арыштаваць яго на 14 сутак, а таксама канфіскаваць яго тэлефон.