За год сума чыстай страты прамысловых прадпрыемстваў Беларусі вырасла ў 26 разоў
У студзені 2015 года сума чыстай страты стратных арганізацый прамысловасці ў Беларусі склала каля 35 трлн. рублёў, у 26 разоў больш, чым у студзені 2014 года, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Колькасць стратных арганізацый вырасла з 536 у студзені 2014года да 852 у студзені гэтага года. Удзельная вага ў агульнай колькасці арганізацый вырасла з 29,1 да 46,2%, паведамляе БелаПАН.
За студзень 2015 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый сталіцы ў бягучых цэнах склала 58,4 трлн. рублёў, на 15,1% больш, чым у студзені 2014 года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырас на 10,1% і дасягнуў 45,6 трлн. рублёў.
Чысты прыбытак арганізацый у студзені 2015 года не быў атрыманы, страты склалі 30,3 трлн. рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі вырас ў 1,7 разы да 5,2 трлн. рублёў.
Рэнтабельнасць продажаў склала 8,9% супраць 6% у мінулым годзе, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 11,4% супраць 7,4%.