За чатыры гады прамысловасць Беларусі пазбавілася ад 105 000 працаўнікоў

Занятасць на дзяржпрадпрыемствах працягвае падаць.

Марлон дэ Азамбух. "Няма працы, няма грошай, няма будучыні, няма страху". Фота artchronika.ru

Марлон дэ Азамбух. "Няма працы, няма грошай, няма будучыні, няма страху". Фота artchronika.ru


За чатыры гады на дзяржаўных прадпрыемствах стала на 200 тысяч працаўнікоў менш.

Паводле статыстыкі, колькасць працаўнікоў у камерцыйных арганізацыях, долю ў якіх мае дзяржава, складае 1 млн 518,5 тыс. асобаў. Больш за 70 % працаўнікоў дзяржсектару былі занятыя ў трох відах дзейнасці — прамысловасці (705,4 тыс. асобаў), сельскай гаспадарцы (228,4 тыс. асобаў) і будаўніцтве (168,5 тыс. асобаў).


Колькасць працаўнікоў прамысловасці за чатыры гады зменшылася на 105,1 тыс. чалавек, у будаўніцтве — на 24 тыс., у рознічным гандлі — на 16,7 тыс. асобаў, тым часам у сельскай гаспадарцы гэты паказнік практычна не змяніўся.


belsat.eu