З 1 студзеня памер мінімальнай зарплаты у Беларусі павялічаны на 19% і складзе 1.660 тыс. рублёў

З 1 студзеня 2014 года памер мінімальнай заработнай платы ў Беларусі павялічаны на 19% і складзе 1 млн. 660 тыс. рублёў.



3pgm4m_w465h2621.jpg

Гэта прадугледжана пастановай урада № 1076. Дакумент таксама ўстанаўлівае гадзінную мінімальную зарплату ў памеры 9 тысяч 890 рублёў. Апошні раз гэтыя паказчыкі змяняліся год таму. 1 студзеня 2013 года мінімальная заработная плата была ўстаноўлена ў памеры 1 млн. 395 тысяч рублёў, гадзінная мінімальная зарплата — 8 тысяч 340.

Марына Носава, БелаПАН