З Беларусі сыходзіць уладальнік сеткі лабараторый SYNEVO

Шведскіая кампанія, што валодае сеткай лабараторый SYNEVO, сыходзіць з Беларусі. Заснавальнікам шведскага холдынгу Medicover з'яўляецца Ёнас аф Ёкнік, больш вядомы беларусам па сваім іншым праекце — Oriflame. 

novost1_18.png

Беларускія актывы сама Medicover ацэньвае ў €14,5 млн. Выручка холдынгу ў Беларусі склала ў мінулым годзе €21,7 млн, за дзевяць месяцаў гэтага года — €15,3 млн, піша Officelife.media са спасылкай на справаздачу холдынгу за III квартал.

У справаздачы ўдакладняецца, што здзелка падлягае «звычайнаму ухваленню рэгулюючых органаў» — «Synevo» і «Нерухомасць Усход» не ўваходзяць у спіс кампаній, для якіх уведзены забарона на адчужэнне доляй замежнымі ўласнікамі.

Synevo — самая буйная на сённяшні дзень дыягнастычная сетка Беларусі, у якую ўваходзяць лабараторыя і каля 60 пунктаў здачы аналізаў у 25 гарадах краіны. У ёй працуюць звыш 500 супрацоўнікаў. Першы дыягнастычны цэнтр адкрыўся ў Мінску ў 2009 годзе.

Уладальнікам сеткі і брэнда з'яўляецца шведскі холдынг Medicover, якому належаць медцэнтры і лабараторыі ў Польшчы, Германіі, Румыніі, Украіне, Грузіі, Малдове, Сербіі і Балгарыі. Заснавальнікам Medicover з'яўляецца Ёнас аф Ёкнік, больш вядомы беларусам па сваім іншым праекце — Oriflame. Яго спадчыннікі кантралююць Medicover праз Celox Holding.