Улады забаранілі замежным уласнікам прадаваць «Сінэва». Долю хацелі купіць расійцы

Савет міністраў забараніў замежным уласнікам прадаваць акцыі кампаніі «Сінэва». Яе разам з кампаніяй «Нерухомасць Усход» унеслі ў спіс замежных інвестараў, якім забараняецца адчужэнне прыналежных ім акцый беларускіх кампаній, перадае «Е*рарадыё» са спасылкай на дзяржаўныя прапагандысцкія медыя.

xxl_20.webp

Гаворыцца, што гэты дакумент падпісаны «з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў Беларусі».

10 лістапада стала вядома, што шведскія ўласнікі «Сінэва» збіраюцца прадаць сваю долю ў кампаніі расіянам. На сёння «Сінэва» — адна з найбуйнейшых дыягнастычных сетак Беларусі. Яна мае лабараторыі і пункты здачы аналізаў у 25 гарадах краіны.

11 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не дазволіць замежным інвестарам выходзіць з беларускіх кампаній. Ён прыгразіў, што такія кампаніі будуць нацыяналізаваць.