У Мінску ўзмоцнены кантроль за цэнаўтварэннем у гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні

У Мінску з 25 жніўня ўзмоцнены кантроль за цэнаўтварэннем і прымяненнем гандлёвых надбавак суб'ектамі гаспадарання сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.



handalj.jpg

Паводле слоў спецыялістаў, такія меры прыняты ў мэтах недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн і тарыфаў у сталіцы.


У выпадку выяўлення парушэнняў парадку цэнаўтварэння да суб'ектаў гаспадарання будуць прымяняцца меры адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

belta.by