Па росце спажывецкіх цэн Беларусь у ліку лідараў на тэрыторыі былога СССР

Па росце спажывецкіх цэн у ліпені Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР, з пачатку года — трэцяе.



1ac49eaf8a1fa2cfc56287454dbe14e4.jpg

Рост спажывецкіх цэн у Беларусі па выніках студзеня-ліпені 2015 склаў 7,5 %. На тэрыторыі былога СССР гэта трэці паказчык, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. Па выніках студзеня (2,4 %), студзень-люты (4,1 %) і першага квартала (4,9 %) Беларусь была чацвёртай, студзеня-красавіка (5,9 %), студзеня-мая (6,5 % ) і паўгоддзя (7,3 %) — трэцяй.

Наперадзе нас Украіна (39,3 %) і Расія (9,4 %).

За Беларуссю размясціліся Малдова (5,2 %), Таджыкістан (2,7 %), Азербайджан (2,5 %), Грузія (2,2 %), Казахстан (1,5 %), Латвія (1,1 %) і Эстонія (0,9 %). У Кыргызстане цэны знізіліся на 0,2 %, у Літве — на 0,3 %), Арменіі — на 2,2 %. У Туркменістане за першае паўгоддзе кошты павялічыліся на 4,7 %. Няма дадзеных з Узбекістана.

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, цэны зменшыліся за сем месяцаў на 1,3 %.

У ліпені з ростам цэнаў на 0,2 % Беларусь заняла другое месца пасля Расіі (0,8 %). Трэцюю пазіцыю падзялілі Казахстан і Таджыкістан (па 0,1 %). Дэфляцыя назіралася ў Грузіі (0,2 %), Эстоніі (0,4 %), Кыргызстане, Літве, Малдове (па 0,5 %), Азербайджане (0,7 %), Латвіі, Украіне (па 1 %) і Арменіі (2,2 %).

Па выніках года беларускія фінансавыя ўлады прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 16–20 %. У 2014 годзе цэны павысіліся на 16,2 %.