У Егіпце пачалі спаганяць падатак з турыстаў

Прыбытак краіны ад турызму зменшыўся на 43%.



172.jpg

Турысты, якія прыбываюць у аэрапорты Александрыі, Паўднёвага Сіная, Хургады, Луксора і Асуана Егіпта з 1 чэрвеня пачалі плаціць падатак на развіццё ў памеры 7 долараў.

Як раней паведамляла Дзяржаўная міграцыйная служба, на працягу 6 месяцаў падатак будзе таксама ўведзены ў міжнародным аэрапорце Марса-Алам.

Улады Егіпта прынялі такое рашэньне з-за таго, што прыбыткі краіны ад турызму ў I-м квартале гэтага года скараціліся да 1,3 млрд долараў, што на 43% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Дрэнная фінансавая сытуацыя прымусіла Міністэрства замежных спраў Егіпта таксама з траўня гэтага года павялічыць кошт турыстычнай візы з 15 да 25 долараў.

radyjo.net