У Беларусі падаражэў бензін

Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і раздробныя цэны на бензін і дызельнае паліва, што рэалізуюцца праз АЗС. З 16 студзеня яны выраслі ў сярэднім на 5% за літр.



cie1s_w465h262.jpg

. Бензін Нармаль–80 цяпер каштуе 7200 рублёў, бензін АІ–92 К3 — 7300 рублёў, бензін АІ–92 К5 — 7400 рублёў, бензін АІ–95 — 7800 рублёў, дызпаліва — 8000 рублёў, дызпаліва Еўра–5 — 8400 рублёў, дызпаліва "Арктыка" — 9300 рублёў.

Як адзначылі ў "Белнафтахіме", падаражэнне выклікана ростам на 20% ставак акцызаў на нафтапрадукты ў 2013 годзе, чатырохразовым ростам тарыфаў на чыгуначныя перавозкі нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі.
 


Таксама яго мэтай з'яўляецца паэтапнае збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза (на 11 студзеня ўзровень коштаў на нафтапрадукты ў Беларусі быў ніжэйшы  за ўзровень цэн у Расіі на 14–20%).
 


Як паведамляў Тэлеграф, індэкс спажывецкіх цэн на тавары і платныя паслугі насельніцтву ў краіне па стане на 8 студзеня да сярэдніх коштаў снежня 2012 склаў 101,5%.

telegraf.by