У Мінску падаражэе праезд у грамадскім транспарце
Пакуль не вядома, наколькі будзе даражэй праехацца ў грамадскім транспарце сталіцы. Падаражанне талончыкаў пачалося з рэгіёнаў, а цяпер дабралася і да Мінска, піша onliner.by.
У рэестр прававых
актаў унеслі рашэнне Мінгарвыканкама аб змене тарыфаў. На колькі вырасце кошт
праезду, стане вядома, калі рашэнне афіцыйна апублікуюць. Цяпер талон на праезд
у наземным транспарце сталіцы каштуе 75 капеек, жэтон у метро — 80 капеек.
Нагадаем, у красавіку праезд пачаў даражэць у рэгіёнах. Там кошт талона паднялі на 10 капеек.