У Беларусі з 1 студзеня павысілася базавая велічыня

Адпаведную пастанову Савет Міністраў прыняў яшчэ 13 снежня.


belmarket.by

belmarket.by

Пастанова ўступіла ў сілу 1 студзеня.
У адпаведнасці з дакументам, базавая велічыня павялічылася на 1,5 рубля і цяпер яе памер складае 27 рублёў.
Нагадаем, апошні раз базавая велічыня павышалася 1 студзеня 2019 года, тады яна была ўстаноўлена ў памеры 25,5 рубля.
Памер базавай велічыні ўплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат, у тым лiку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу.