Што больш за ўсё падаражэла ў лістападзе ў Мінску

У лістападзе ў Мінску больш за ўсё падаражэлі кандытарскія вырабы, рыбныя кансервы, бульба, медыкаменты і паслугі кінатэатраў.



mfcks_w465h262.jpg

У лістападзе 2014 года ў Мінску цэны на харчовыя тавары выраслі на 0,5% у параўнанні з кастрычнікам і на 19,9% — з пачаткам года, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы. 


Больш за ўсё падаражэлі: кандытарскія вырабы — на 3,3%, рыбныя кансервы — на 2,9%, бульба — на 2,5%, алей — на 2%, агародніна — на 1,8%, крупы і бабовыя — на 1,3%.


На шэраг прадуктаў цэны знізіліся: на яйкі — на 2,6%, рыбу і морапрадукты — на 2,3%, фрукты — на 1,8%. мяса і птушку — на 0,4%, цукар — на 0,1%, сыры і макаронныя вырабы — на 0,01%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам выраслі на 0,3%, з пачаткам года — на 9,2%. Больш за ўсё падаражэлі ў лістападзе: медыкаменты — на 2,6%; тканіны — на 1,7%; парфумерна-касметычныя тавары — на 0,7%. 


Знізіліся на 1,3% цэны на дываны і дывановыя вырабы, на 0,8% — на пісьмовыя прылады. 


Платныя паслугі насельніцтву ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам падаражэлі на 1,7%, з пачаткам года — на 24,8%. Больш за ўсё цэны выраслі на паслугі кінатэатраў і відэасалонаў — на 14,2%, ацяпленне — на 8,1%, медыцынскія — на 3,7%, сувязі, культуры — на 3,6%, тэатраў — 2,6%, міжнародных чыгуначных зносінаў — на 2,2%. 


Знізіліся на 1% тарыфы на паслугі авіятранспарту, на 0,4% — турыстычныя і на 2,9% — санаторна-аздараўленчыя.
Марына Носава, БелаПАН