Дырэктар Мінскводаканала: чыстую ваду мінчукі пабачаць не раней за 2030 год
17 снежня адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з дырэктарам Мінскага вадаканалу Віктарам Меляшкевічам.
У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнік грамадскай ініцыятывы «Наша Кунцаўшчына», адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская
дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі і каардынатар ініцыятывы, якая вядзе барацьбу за артэзіянскія свідравіны, Валянціна Шалейнікава.
Дырэктару вадаканалу былі прадстаўленыя факты грубага парушэння заканадаўства, звязаныя з закрыццём ці няправільным выкарыстаннем артэзіянскіх свідравін. Прадстаўнікі грамадскасці паведамілі,
што перададуць усе гэтыя факты праваахоўчым органам для расследвання.
Кіраўнік водаканалу паабяцаў у сваю чаргу стварыць камісію, якая зоймецца расследваннем прадстаўленых парушэнняў.
Таксама абмяркоўвалася будаўніцтва водазабору «Вязынка», які будуецца шмат год з мэтай пастаўкі артэзіянскай вады ў Фрунзенскі, Кастрычніцкі і Маскоўскі раёны. Яго адкрыццё
было запланавана ў 2020 годзе.
Але Віктар Меляшкевіч паведаміў, што Мінгарвыканкам скараціў фінансаванне праекту, з-за гэтага ён перанесены на 2030 год здачы. «Гэта значыць, што палове жыхароў Мінска ў бліжэйшы час
не варта разлічваць на чыстую ваду», — адзначыў Дзяніс Садоўскі.
Як паведаміў Дзяніс Садоўскі, новая хваля кампаніі за чыстую ваду распачнецца ў 2015 годзе, каб падчас прэзідэнцкай кампаніі актывізаваць гэта пытанне, і каб мінскія чыноўнікі звярнулі больш
пільную ўвагу на праблему бруднай водаправоднай вады ў кватэрах мінчукоў, і ўсёж такі пабудавалі водазабор «Вязынка» да 2020 года.
bchd.info