Расійскі сок з-за санкцый мяняе дызайн

Вытворца расійскага соку з-за санкцый абірае мінімалістычны дызайн упакоўкі

sumny_sok.jpg

Расійскі вытворца сокаў і дзіцячага харчавання "Сады Прыдонья" абвясціў, што мяняе  дызайн на мінімалістычны. Усё з-за праблем з пастаўкамі ў Расію кардона, лакаў ды фарбаў.

На афіцыйным сайце кампанія паведамляецца, што вытворца прагназуе негатыўную рэакцыю з-за змены вонкавага выгляду ўпакоўкі, але спрабуе патлумачыць, што якаць прадуктаў ўнутры пакетаў не зменіцца.

“Ужо хутка вы ўбачыце на паліцах крам сокі, дзіцячае харчаванне і Nemoloko ў новым мінімалістычны дызайне. Такі дызайн — часовая і вымушаная мера, — гаворыцца ў паведамленні вытворцы. — З-за санкцый паўсталі сур'ёзныя праблемы з пастаўкамі ў нашу краіну сыравіны і неабходных матэрыялаў, у тым ліку некаторых відаў кардону, спецыяльных лакаў і фарбаў. Выкарыстанне меншай колькасці фарбаў для дызайну ўпакоўкі дазволіць забяспечваць бесперабойныя пастаўкі нашай прадукцыі ў гандлёвыя кропкі

Мяркуем, што такое змяненне дызайну і вонкавага выгляду ўпакоўкі нашай прадукцыі можа выклікаць негатыўную рэакцыю, аднак мы гарантуем, што якасць прадуктаў унутры пакетаў не пацерпіць, і гэта галоўнае!”