Праблем з выплатай заработнай платы ў Беларусі няма — Мясніковіч
Праблемы са своечасовай выплатай заработнай платы ў Беларусі не носяць сістэмнага характару. Пра гэта заявіў падчас рэспубліканскага суботніка на базе 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя Саўчанкі старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.
"Эканоміка стабілізуецца, і ў мяне няма глыбіннай трывогі, што будуць нейкія праблемы. Сітуацыя не крытычная. Заработная плата ў цэлым выплачваецца своечасова, а калі недзе і былі нейкія адхіленні на некалькі дзён ад устаноўленых тэрмінаў, дык гэта не носіць масавага або сістэмнага характару", — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.
Міхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў, што мераў адказнасці за пратэрмінаваную выплату заработнай платы ў Беларусі дастаткова. Праблемы з выплатамі — часовага характару, дадаў ён.