Польшча. Ёсць грошы для беспрацоўных, але браць іх страшна
Звязанае гэта з тым, што невыкананне праграмаў, каэфіцыентаў, абавязацельстваў у канчатковым рахунку прымушае вярнуць атрыманыя грошы.
Адсутнасць грошай або незразумелыя працэдуры выклікаюць праблемы ў фінансаванні курсаў для беспрацоўных. Змагаюцца з імі цэнтры занятасці па ўсёй краіне.
«Хаця прайшло толькі паўгода, выкарыстаны ўжо ўсе сродкі на актывізацыю беспрацоўных. Гутарка ідзе пра сродкі з Фонду працы і Дзяржаўнага фонду рэабілітацыі інвалідаў», — кажа намеснік дырэктара варшаўскага цэнтру занятасці.
Лех Антковяк: Гэтыя грошы скончыліся. Іх вельмі мала ў параўнанні з патрэбамі беспрацоўных. Калі мы супаставім колькасць магчымых кліентаў нашага цэнтру і сродкі, выдзеленыя на праграмы для іх, атрымліваецца, што гэтыя лічбы поўнасцю разыходзяцца. Яшчэ ёсць сродкі на курсы з Еўрапейскага грамадскага фонду. «Праблема ў тым, што іх трэба выдаваць вельмі прадумана», — кажа Антковяк.
Л.Антковяк: Нягледзячы на тое, што мы ведаем, якія сродкі даступныя, то ня можам іх спакойна выдаваць для нашых беспрацоўных. Звязанае гэта з тым, што невыкананне праграмаў, каэфіцыентаў, абавязацельстваў у канчатковым рахунку прымушае вярнуць атрыманыя грошы. У Польшчы беспрацоўнымі застаюцца 1 млн 700 тысяч чалавек — гэта 10,4% агулу працаздольнага грамадства.