Тшаскоўскі: Польшча будзе патрабаваць ад Грэцыі рэформаў

Міністр па еўрапейскіх справах адзначае, што перашкодай у вырашэнні праблемы Грэцыі могуць быць Расія і Кітай.



f5684e71a2.jpg

На нядзельным саміце апошняга шанцу Польшча будзе патрабаваць ад Грэцыі рэформаў, — заявіў у эфіры Польскага радыё міністр па еўрапейскіх справах Рафал Тшаскоўскі.

У Брусэлі адбудзецца сустрэча кіраўнікоў усіх 28 краін ЕС.

Тшаскоўскі лічыць, што не толькі Грэцыя нясе адказнасць за цяперашнюю эканамічную сітуацыю. На яго думку, грэкі з'яўляюцца асноўнымі вінаватымі, аднак трэба памятаць, што хтосьці пазычаў ім грошы за "прыгожыя вочы".

"Грэкі бралі, а крэдыторы заплюшчвалі вочы на іх сітуацыю", — падкрэслівае Тшаскоўскі.

Міністр па еўрапейскіх справах адзначае, што перашкодай у вырашэнні праблемы Грэцыі могуць быць Расія і Кітай. На яго думку, у той час, калі Грэцыя будзе выxодзіць з еўразоны, запануе хаос, а затым у Грэцыю прыйдуць кітайцы са сваім капіталам. На яго думку, закалот карысны таксама Расіі, якая хоча дэстабілізацыі Еўрапейскага Зсаюза.

www.radyjo.net