АПЕК панізіла прагноз попыту на нафту да 12-гадовага мінімуму
У 2015 годзе попыт на нафту, якая здабываецца краінамі АПЕК, абрынецца да мінімуму з 2003 года.
Пра гэта гаворыцца ў снежаньскай справаздачы арганізацыі.
Паводле прагнозу АПЕК, у наступным годзе попыт складзе 28,92 млн барэляў у дзень, паведамляе Bloomberg. Гэта прыкладна на 1,15 млн барэляў сутачнай здабычы менш, чым картэль паставіў на рынак у
лістападзе.
У справаздачы АПЕК гаворыцца, што на сённяшнюю сітуацыю ўплывае павелічэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША і скарачэнне прагнозаў глабальнага попыту на нафту.
Bloomberg нагадвае, што ў 2009 годзе попыт на нафту АПЕК складаў 28,93 млн барэляў у дзень, і прагноз спажывання на 2015 год з'яўляецца самым негатыўным з 2003 года, калі ён склаў 27,05
млн барэляў у дзень.
АПЕК таксама панізіла агульны прагноз што да глабальнага попыту на нафту, які складзе 92,26 млн барэляў у дзень. Пры гэтым, паводле ацэнкі экспэртаў арганізацыі, пастаўкі з краін, якія не
ўваходзяць у АПЕК, павялічацца на 1,36 млн барэляў — да 57,31 барэляў у дзень.
27 лістапада на саміце ў Вене картэль вырашыў захаваць здабычу на ранейшым узроўні ў 30 млн барэляў у дзень. Bloomberg прыводзіць меркаванне чыноўніка з міністэрства нафты Ірана, які ўваходзіць
у АПЕК, што калі паміж чальцамі картэля ўзнікнуць рознагалоссі, то нафта абрынецца да $40 за барэль.
РБК