Кошты на нафту ўсё больш засмучаюць Пуціна. Brent — $ 65,44 за барэль

Кошты на нафту Brent упалі да пяцігадовага мінімуму ніжэй за $ 66 за барэль пасля 4-адсоткавага падзення ў панядзелак.



oil_barrel.jpg

Ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $ 0,75 да $ 65,44 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI — на $ 0,51 да $ 62,54, раней таксама апусціўшыся да пяцігадовага мінімуму, піша Reuters.
Нафта патаннела на 40 адсоткаў з чэрвеня, але нягледзячы на гэта, АПЕК у лістападзе не распачала ніякіх дзеянняў для падтрымкі рынку, а найбуйнейшы экспарцёр картэлю Саўдаўская Аравія знізіла кошты на студзеньскія партыі для ЗША і Азіі.
На думку генеральнага дырэктара нацыянальнай нафтавай кампаніі Кувейта, сусветныя кошты будуць трымацца каля $ 65 за барэль на працягу шасці-сямі месяцаў.
Нізкія кошты пакуль не аказваюць прыкметнага ўплыву на здабычу сланцавай нафты ў ЗША: колькасць буравых установак застаецца досыць высокай, а згодна апублікаванага ў панядзелак прагнозу, здабыча на трох найбуйнейшых радовішчах сланцавай нафты ў студзені працягне расці больш чым на 100.000 барэляў у суткі.