Пасля сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна беларускі рубель рэзка пайшоў уніз

Беларускі рубель у сераду, 26 снежня, на адкрыцці таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы прыкметна слабее ў адносінах да ўсіх асноўных замежных валют.

БелТА

БелТА

Гэта адбываецца на фоне няўдалых перамоваў, якія беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам правяла ў Расіі.
Раніцай валюты паказвалі наступную дынаміку:
долар: 0,0072 пункта - 2,1480 беларускага рубля;еўра: 0,0136 пункта - 2,4490 беларускага рубля;расійскі рубель: 0,0154 пункта - 3,1228 беларускага рубля за 100 расійскіх.
Нагадаем, учора, 25 снежня, у Маскве адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, якая не прывяла да канкрэтных дамоўленасцяў. Лукашэнка спадзяецца атрымаць ад Масквы кампенсацыю падатковага манеўру, Расія ўзамен прапануе больш шчыльную інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы.
Кіраўнікі дзвюх краін дамовіліся яшчэ раз сустрэцца да Новага года, гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Крамлі.
Паводле naviny.by