Насельніцтва Беларусі, нягледзячы ні на што, працягвае скупляць валюту

Абмежаванне і нават зніжэнне заробкаў разам з ростам цэн і плаўнай дэвальвацыяй нацвалюты абмяжоўваюць валютныя апетыты грамадзян. І тым не менш, у красавіку насельніцтва захавала за сабой статус чыстага пакупніка валюты, унёсшы сваю лепту ў зніжэнне ЗВР.



valiut_net.jpg

У красавіку чысты попыт насельніцтва на наяўную і безнаяўную замежную валюту знізіўся ў да $57,7 млн. з $87,2 млн. у сакавіку, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банка, паведамляе АФН.

У лютым чыстая купля валюты з боку насельніцтва склала $19,5 млн., у той час як у студзені насельніцтва, наадварот, выступіла чыстым прадаўцом у аб'ёме $74,5 млн.

Па наяўнай валюце склаўся чысты продаж у памеры $27,8 млн. (супраць чыстага продажу на $10,3 млн. у сакавіку). Валавая купля валюты склала $665,0 млн. (на 6,7% менш, чым у сакавіку), валавы продаж — $692,8 млн. (на 4,2% менш).

Па безнаяўнай валюце чыстая купля знізілася да $85,6 млн. (у сакавіку купля складала $97,4 млн.) На валавай аснове насельніцтва купіла $134,5 млн. (на 11% менш, чым у сакавіку), прадало — $49,0 млн. (на 8,8% менш).

Па выніках чатырох месяцаў 2014 года насельніцтва купіла на чыстай аснове $89,9 млн., чысты продаж наяўнай валюты склаў $188,2 млн., купля безнаяўнай валюты — $278,1 млн.