МАЗ запусціў канвеер

Пра гэта паведамілі ў рэкламным аддзеле аўтазавода.



avtoprobeg_maz.jpg

Канвеер аднаго з самых вялікіх прадпрыемстваў Беларусі запусцілі ў панядзелак 6 красавіка. “Канвеер ужо працуе”, — гавораць на МАЗе.

Перапынак у працы здарыўся ў канцы сакавіка. Сярод афіцыйных прычын галоўнай называлася праблема з продажамі прадукцыі і загружанасць складоў.

Інфармацыя пра спыненне канвеера на МАЗе выклікала вялікі розгалас у беларускіх і расійскіх СМІ. Навіну аб гэтым назвалі ледзь не катастрофай для беларускіх уладаў.

"Еўрарадыё"