Лукашэнка загадаў дабудаваць фермы за кошт бюджэту

На завяршэнне будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных ферм выдаткуюць больш за 43 млн рублёў, вынікае з указу № 342.

Ілюстрацыйнае фота kak-eto-sdelano.livejournal.com

Ілюстрацыйнае фота kak-eto-sdelano.livejournal.com

Сродкі выдзяляюцца ў выглядзе бюджэтных крэдытаў абласным бюджэтам па стаўцы 3% гадавых. Віцебская вобласць атрымае да 12,5 мільёнаў рублёў, Магілёўская — амаль 10,5 млн, Брэсцкая — 8,1 млн, Мінская — 6,7 млн, Гродзенская — 5,2 млн руб.
Будуць прафінансаваны работы больш чым на 50 аб'ектах холдынгаў «Бабуліна крынка», «Савушкаў прадукт», Мінскі малочны завод № 1, «Малочны Свет» і іншых.
Між тым нядаўна з'явілася інфармацыя, што «Бабуліна крынка» ў 2018 годзе панесла страты больш чым на 18,4 млн рублёў. Абавязацельствы кампаніі на канец мінулага года перавысілі бягучыя актывы на 84,5 млн. Гэта значыць, што прадпрыемства ў кроку ад банкруцтва.
Паводле naviny.by