Лукашэнка загадаў будаваць новы аўтазавод па вытворчасці «Джылі»
Да 1 ліпеня 2019 года ў Мінскай вобласці будзе пабудаваны завод легкавых аўтамабіляў, на якім будуць выпускаць да 120 тысяч машын у год. Гэта прадугледжана ўказам № 35 «Аб пытанні арганізацыі вытворчасці легкавых аўтамабіляў».
Кампаніі «БЕЛДЖЫ» будзе выдзелены зямельны ўчастак у межах СЭЗ «Мінск» (118,87 га). Яго дадуць у арэнду на 99 гадоў.
СЗАТ «Белджы» — прадпрыемства па выпуску аўтамабіляў Geely. Яго заснавальнікі — БелАЗ, кітайская карпарацыя «Джылі» і
«Союзаўтатэхналогіі».
З 120 тысяч аўтамабіляў на экпарт мяркуецца прадаваць 90%, на вытворчасці будзе працаваць каля 1900 чалавек.
Да будаўніцтва новага завода «Джылі» працягваюць збіраць на базе завода «Аўтагідраўзмацняльнік» пад Барысавам.
БелаПАН