Лукашэнка: аб дэвальвацыі ў Беларусі гавораць толькі ідыёты

Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 лютага, што не мае намеру праводзіць мадэрнізацыю прадпрыемстваў за кошт дэвальвацыі, як пра гэта гавораць, па яго словах, прадстаўнікі "так званай экспертнай супольнасці".



dzwpk1_w465h262.jpg

"Гэта для мяне наогул навіна, што нейкія ідыёты ў краіне кажуць аб дэвальвацыі нацыянальнай валюты ў імя нейкай мадэрнізацыі. Мадэрнізацыя такой цаной нам не патрэбна", — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што да выказвання ў краіне падобнай думкі ён ставіцца, як да размоў, і не больш за тое, перадае БелТА. "У нас сёння няма ніякай неабходнасці дэвальваваць нацыянальную валюту", — сказаў Лукашэнка і адзначыў, што ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь цяжкасцяў ён схільны да павелічэння тэрмінаў мадэрнізацыі, але не да дэвальвацыі рубля.
 


У пацверджанне сваёй пазіцыі па дадзеным пытанні беларускі лідар прывёў дадзеныя Нацыянальнага банка, згодна з якімі на валютным рынку ў краіне зараз назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі. "У нас сёння аб'ектыўных прычын для дэвальвацыі нацыянальнай валюты няма. Навошта, пытаецца, на роўным месцы ствараць праблему, якая скалынае ўсё грамадства?" — сказаў прэзідэнт Беларусі.
 


Як перадаваў Тэлеграф, аб магчымай неабходнасці правесці дэвальвацыю дзеля выканання задач па мадэрнізацыі кажуць не толькі беларускія незалежныя эксперты. Так, аб падобнай магчымасці заявіў нядаўна на пасяджэнні Савета міністраў міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

telegraf.by