Курс долара ўзяў гістарычны рубеж у 10.000 рублёў

У сераду, 7 мая, па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра вырас на 10 рублёў (на 0,1%) і ўсталяваў тым самым новы гістарычны максімум — 10.000 рублёў.



rezuo_w465h262.jpg

ByMedia.net

Еўра і расійскі рубель у гэты дзень таксама падаражэлі. Еўрапейская валюта пры гэтым, як і амерыканская, узяла гістарычны рубеж.

Курс еўра 7 мая павялічыўся адразу на 30 рублёў (0,22%) і дасягнуў адзнакі 13930 рублёў. А курс расійскага рубля вырас на 2 беларускія (0,71%) і склаў 282 беларускія рублі.


Як перадаваў Тэлеграф, беларускія банкі перасталі прадаваць амерыканскія даляры па курсе ніжэйшым за 10000 рублёў за даляр яшчэ 25 красавіка.


Тым часам эксперты заяўляюць, што ў Беларусі сёлета верагоднасць паўтору падзей 2011 года вельмі высокая.

telegraf.by