Еўра сёння скочыў ажно на 140 рублёў

19 верасня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Беларускі рубель рэзка здаў да расійскага рубля і еўра.



figure_man_jumping_over_euro_coin.jpg

Даляр знізіўся на Br10 да 9020 беларускіх рублёў.
Еўра вырас на Br140 да 12 200 беларускіх рублёў, тым самым пабіўшы гістарычны максімум у 12 110 рублёў, усталяваны 9 лістапада 2011 г.
Курс расійскага рубля вырас на Br5,5 да 285,5 беларускага.
finance.tut.by