ЕБРР апублікаваў несуцяшальны прагноз для Беларусі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця ў справаздачы "Рэгіянальныя эканамічныя перспектывы ў краінах аперацый ЕБРР: студзень 2014" знізіў прагноз па росце ВУП Беларусі ў 2014 годзе з 2,5% да 1%.



rnpn4_w465h262.jpg

Эксперты адзначылі, што ў 2013 годзе эканамічны рост у Беларусі быў млявым і адлюстроўваў скарачэнне экспарту, валацільную эканамічную палітыку і адсутнасць структурных рэформаў, што перашкаджала росту канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Прадстаўнікі ЕБРР мяркуюць, што экспартныя перспектывы Беларусі могуць палепшыцца за кошт гандлёвых адносін з Расіяй і плаўнай дэвальвацыі рубля, а таксама магчымага сціску ўладамі макраэканамічнай палітыкі з мэтай скарачэння ўнутранага попыту.


Акрамя таго, на іх думку, знешнія рызыкі Беларусі некалькі саслаблі пасля заявы Расіі даць Беларусі крэдыт, які можа пакрыць значную частку плацяжоў, якія неабходна накіраваць ў 2014 годзе на пагашэнне знешняга дзярждоўгу.


Як паведамляў Тэлеграф, у Беларусі ў 2013 годзе ВУП вырас на 0,9% пры гадавым прагнозе 8,5% і склаў 636,8 трлн рублёў.

telegraf.by