Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў ЕС павялічыўся, у Расію — знізіўся
Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў ЕС павялічыўся, у Расію — знізіўся. За мінулы год экспарт вырас на $800 млн і дасягнуў 5 мільярдаў долараў.
Пра гэта ў праграме “Контуры” на тэлеканале АНТ паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.
Паводле яго слоў, у 2017 годзе наша краіна адкрыла для паставак 15 новых краін (у тым ліку, Кітай, Італію і Вялікабрытанію). Агулам экспарт сельгаспрадукцыі здзяйсняецца ў 70 краін (91,4% — у Расію, раней было 97%).
Марыніч адзначыў, што перапрацоўка беларускіх прадуктаў стала больш паглыбленай.
Раней віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы заяўляў, што Беларусь да 2020 года плануе павялічыць экспарт да $7 млрд.