Вялікабрытанія будуе радыёрадар на выпадак агрэсіі РФ

Радыёлакатар дазволіць Вялікабрытаніі і НАТО лепей разумець сітуацыю ў паветранай прасторы на поўнач ад Брытаніі і далей, праз Нарвежскае мора.

Фота АР

Фота АР

У Вялікабрытаніі на востраве Унст у Шэтландах будуюць новы радыёлакатар, які павінен узмацніць здольнасць узброеных сіл дзяржавы адсочваць неапазнаныя ваенныя і грамадзянскія самалёты і дапаможа абараніцца ад расійскай агрэсіі, паведамляе korrespondent.net.
"Мы заўсёды будзем абараняць наша неба ад расійскай агрэсіі. Гэты радар жыццёва важны для абароны Вялікабрытаніі, паколькі мы рэагуем на ўзмацненне глабальных пагроз і ўмацоўваем нашу здольнасць з імі спраўляцца", — сказаў кіраўнік мінабароны Брытаніі Гэвін Уільямсан.
Так, радар дазволіць Вялікабрытаніі і НАТО "развіць разуменне сітуацыі, якая складваецца ў паветранай прасторы на поўнач ад Брытаніі і далей, праз Нарвежскае мора". Таксама новая тэхналогія дазволіць "палепшыць суверэнны патэнцыял Брытаніі ў перыяд абвастрэння расійскай ваеннай актыўнасці".
Будаўніцтва гэтага прыбора нібыта было звязана ў тым ліку з тым, што дзеянні Расіі не абмяжоўваюцца ўсходнімі межамі Еўропы.
Такім чынам, Унст, на думку прадстаўнікоў ведамства, вернецца да сваёй былой ролі, якую ён выконваў у 1960 і 1970 гадах — тады востраў выкарыстоўваўся ў якасці радара ранняга папярэджання на паўночным флангу НАТО.
Кошт радыёрадара складае прыблізна 14,2 млн долараў.