У Расіі на мітынгах будуць адлаўліваць школьнікаў

Пра гэта ў Твітары паведамляе Аляксей Навальны, публікуючы скрыншот паведамлення, якое рассылаецца на мабільныя тэлефоны бацькам школьнікаў.

duiazipx4aaihuh1.jpg


«Паважаныя бацькі, вялікая просьба пракантраляваць месцазнаходжанне дзяцей 28 студзеня з 12.00 у сувязі з моладзевымі мітынгамі ў падтрымку Навальнага. Па горадзе будуць узмоцненыя нарады паліцыі. Магчымыя аблавы».
Улады заявілі, што акцыя «Страйк выбаршчыкаў» незаконная, яе арганізатары і тыя, хто прыме ў ёй удзел, могуць быць затрыманыя. Пра гэта ў эфіры «Эхо Москвы» распавёў начальнік Дэпартамента рэгіянальнай бяспекі і процідзеяння карупцыі горада Масквы Уладзімір Чэрнікаў.
Акцыя не была ўзгоднена ва ўстаноўлены тэрмін, аднак актывісты ўсё роўна ўсё роўна маюць намер правесці яе 28 студзеня.
Паводле «Эхо Москвы»