Дзяржаўная рознічная сетка «Радзівілаўскі» закрылася
У Мінску спыніла працу рознічная сетка «Радзівілаўскі». Сёння зачыніліся ўсе крамы. Яны перайшлі пад кіраванне «Мінскага холадакамбіната №2».
Усе крамы неўзабаве зноў запрацуюць. Частка з іх будзе перададзена ў арэнду іншым рытэйлерам. Вызначаюцца адпаведныя аўкцыёны. Іншая частка крам адкрыецца пад шыльдай «Мінскага холадакамбіната №2» і брэндам з двума снегавікамі. Зараз у сеткі холадакамбіната сем магазінаў, паведамляе REFORM.by са спасылкай на «Мінск-Навіны».
Холадакамбінат мае намер пакінуць сабе асноўную краму «Радзівілаўскі» ў ГЦ «Сталіца», аб’ект на вуліцы Лесі Украінкі, на вуліцы Напалеона Орды. Крамы на Ракасоўскага і Пляханава ўжо працуюць пад новай шыльдай.