Чарговы блок. З Беларусі забаранілі вывозіць муку, цукар, соль, алей і крупы
Улады ўвялі абмежаванні на вываз з краіны асобных відаў харчовых тавараў, паведамляе ТГ-канал беларускага ўрада.
Цяпер вывозіць за межы ЕАЭС можна:
мукі (грэцкай, пшанічнай) — да 1 кг;
асобных відаў круп (грачанай, рысавай, маннай, аўсянай, аўсяных шматкоў, проса) — да 1 кг;
цукру — да 1 кг;
солі — да 1 кг;
макаронных вырабаў — да 1 кг;
алею расліннага — да 1 л;
кансерваў мясных, малочных і рыбных (за выключэннем кансерваў для дзіцячага харчавання) — да 3 слоікаў.
Абмежаванне не распаўсюджваецца на тавары, набытыя ў крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у пунктах пропуску праз дзяржмяжу Беларусі.
Пры гэтым прадугледжана магчымасць вывазу такіх тавараў без
абмежаванняў у выпадках, вызначаных аблвыканкамамі.
«Пастанова прынятая ў мэтах абароны ўнутранага рынку ў сувязі з павышаным попытам у памежных раёнах на бакалейныя тавары, якія фізічныя асобы набываюць камерцыйнымі партыямі для вывазу за межы Рэспублікі Беларусь», — удакладняецца ў паведамленні.