Чацвёрты раз у гэтым годзе падаражэла аўтамабільнае паліва

Рознічныя кошты на паліва, якое рэалізуецца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 2 праценты. Перагляд коштаў зроблены ў сувязі са змяненнем курсу беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, — паведамляе "Белнафтахім".



benzin2.jpg

Апошні раз кошты на паліва павышалі 17 верасня. Да гэтага — 3 верасня і 16 студзеня. Кожны раз "Белнафтахім" прыдумляе новую прычыну для падвышэнне, але яшчэ ніводнага разу не прадаставіў калькульцыю і яе абгрунтаванне.

 

Рост коштаў на аўтамабільнае паліва ў 2013 годзе


марка паліва 16 студзеня 3 верасня 17 верасня 5 снежня
АІ-92 (К5) (рублёў за літр) 7400 7800 8400 8600
АІ-95 (К5) 7800 8300 9100 9300
ДТ 8000 8500 9200 9400
ДТ Еўра-5 8400 8800 9400 9600

У сярэднім за год кошты на паліва павялічыліся на 17 працэнтаў. Больш за ўсё падаражэла дызельнае паліва — на 20 працэнтаў. Эксперты кажуць, што гэта далёка не апошняе павышэнне коштаў. Чарговае можа адбыцца ўжо ў студзені 2014 года

Читать полностью:  http://auto.tut.by/news/exclusive/377556.html