Беларускім ІП далі час да 1 сакавіка на рэалізацыю рэшткаў тавараў легпрама

Тэрмін рэалізацыі індывідуальнымі прадпрымальнікамі астаткаў тавараў лёгкай прамысловасці, якія ўвезены ў Беларусь да 1 ліпеня 2014 года і не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза, прадоўжаны да 1 сакавіка 2015 года.



ip_strajk.jpg

ІП страйкавалі ў пачатку чэрвеня ў Віцебску Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=130938
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 6 мая 2014 года нумар 17/18/32/20, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў пастанову Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 7 мая 2007 года №28/35/38/27. 

Згодна з дакументам суб'ектам гандлю дазваляецца прадоўжыць рэалізацыю астаткаў тавараў лёгкай прамысловасці, якія ўвезены ў Беларусь да 1 ліпеня 2014 года і не маюць дакументаў аб іх адпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці» (ТР МС 017/2011).


Прадаваць астаткі прадукцыі, у прыватнасці, дазволена да 1 сакавіка 2015 года. Пры гэтым будзе захавана патрабаванне да ІП аб неабходнасці ў абавязковым парадку інфармаваць пакупнікоў аб адсутнасці названых дакументаў на рэалізуемы тавар. Пад суб'ектам гандлю маецца на ўвазе юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія ажыццяўляюць гандаль на тэрыторыі Беларусі.
Нормы дакумента не распаўсюджваюцца на тавары, што падпадаюць пад дзеянне сертыфікатаў «Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў» (ТР МС 007/2011); «Аб бяспецы цацак» (ТР МС 008/2011); «Аб бяспецы парфумерно-касметычнай прадукцыі» (ТР МС 009/2011).
Адпаведнасць тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных на тэрыторыю Беларусі з тэрыторыі краін МС, патрабаванням тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза павінна пацвярджацца адпаведнымі дакументамі аб якасці, у тым ліку нацыянальнымі сертыфікатамі (дэкларацыямі аб адпаведнасці) Беларусі, Расіі, Казахстана (або іх копіямі).
Пры гэтым для індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў адзінага падатку, якія рэалізуюць прадукцыю легпрама ў рознічных гандлёвых аб'ектах і на гандлёвых месцах на рынках, да 1 ліпеня 2014 года дзейнічае спрошчаны парадак пацвярджэння адпаведнасці гэтай прадукцыі патрабаванням ТР МС.
БелТА