Беларусь выплаціла яшчэ каля 85 мільёнаў долараў па крэдыце МВФ
Беларусь ажыццявіла чарговыя плацяжы ў межах пагашэння доўгу па крэдыце Міжнароднага валютнага фонду.
"20 чэрвеня 2014 года Рэспубліка Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай МВФ ажыццявіла чарговае пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР (эквівалентна 84,3 млн. дол. ЗША)", — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.
Як паведамляў БелаПАН, у студзені—красавіку Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу больш за 670 млн. долараў, з якіх 522,8 млн. долараў — выкананне абавязацельстваў
перад МВФ па крэдыце стэнд-бай.
На працягу 2013 года Беларусь выплаціла МВФ 1,63 млрд. долараў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН