Беларускі рубель знізіўся да асноўных валют. З чым гэта звязана і да чаго рыхтавацца

Беларускі рубель сёння на таргах знізіўся да ўсіх асноўных валют. Даляр падаражэў да 2,0882 рубля, еўра — да 2,4544 рубля, а расійскі рубель — да 3,1726 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў. Эксперт прагназуе, якім будзе курс рубля да асноўных валют у бліжэйшыя дні.

zaglushki_finansy_20171018_bur_tutby_phsl__6879.jpg

— Для пары USD / BYN прагноз такі, што пасля моцнага падзення амаль ад 2.1800 да 2.0740 паслабленне можа спыніцца на рубяжы 2.0640-2.0740 і адысці вышэй 2.100. Гэта адбудзецца ў тым выпадку, калі ў цэлым рынак адрэагуе пазітыўна на пасылы Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША. Альтэрнатыўны сцэнар, які ўяўляецца менш верагодным, — прабіццё ўніз названай падтрымкі і імкненне да 2.040-2.050, — адзначае Марк Гойхман, вядучы аналітык ГК «Телетрейд». — Найбольш верагодна, што ФРС павысіць працэнтную стаўку з 2% да 2,25%. Але гэта падзея закладзена ў цэны, а важныя будуць суправаджаюльныя заявы і прагнозы ФРС. У выпадку аптымістычнага настрою рэгулятара даляр здольны падняцца. Іншыя асноўныя падзеі тыдня на фінансавых рынках — пасяджэнне амерыканскага Федрезерва 26 верасня, справаздача ЕЦБ і дадзеныя па інфляцыі ў еўразоне 27 і 28 верасня, па ВУП ЗША 27 верасня.
Суадносіны EUR / BYN, на думку эксперта, будзе залежаць ад кан'юнктуры — «рух можа з роўнай верагоднасцю развіцца і ўверх да 2.5000, і ўніз да 2.4000, аднак наўрад ці на працягу тыдня сыдзе за межы дадзеных узроўняў».
— Пара RUB / BYN, як і меркавалася ў папярэднім тыднёвым аглядзе, даходзіла да 0.03180, паказаўшы імкненне да працягу росту. Гэтаму спрыяе ўмацаванне «расіяніна» да даляра, рост нафтавых коштаў вышэй за 80 даляраў па Brent пасля пасяджэння АПЕК. Мэтай дадзенага руху пары выступае тэхнічны ўзровень 0.03200, абмежаваннем пры карэкцыі ўніз — рубеж 0.03100-0.03120.


Паводле tut.by