Базавая арэндная велічыня ў Беларусі з 1 красавіка павялічыцца амаль на 60%
Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў ад 13 сакавіка 2013 года №172.
Як удакладняе АФН, памер базавай арэнднай велічыні павялічыцца на 59,3% і складзе да 86 тысяч рублёў.
Цяпер базавая арэндная велічыня складае 54 тысячы рублёў. Гэтая стаўка дзейнічае з 1 красавіка 2012 года.
euroradio.fm
Фота — minsk.olx.by