Амаль трэць мінскіх арганізацый застаюцца стратнымі

 Паводле даных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, колькасць стратных арганізацый сталіцы ў студзені 2017 года года ў параўнанні са студзенем 2016-га знізілася з 479 да 386, або на 17,3%, а іх удзельная вага — з 32,9 да 27,2%.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Чысты прыбытак арганізацый склаў 252,3 млн рублёў супраць страты ў 185,8 млн у студзені 2016-га. Прыбытак да падаткаабкладання склаў 329,1 млн (у студзені 2016 года была страта ў 73,9 млн).
Прыбытак ад рэалізацыі вырас на 2,4% да 432,4 млн руб.
Рэнтабельнасць продажу за першы месяц гэтага года склала 9,3% супраць 9,4% у студзені 2016 года, рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі засталося на тым жа ўзроўні — 12,1%.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг арганізацый краіны ў бягучых цэнах склала 4 млрд 633,4 млн рублёў, або на 2,7% больш, чым у студзені 2016 года года.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ, паслуг за першы месяц 2017 года павялічыўся на 3,2% да 3 млрд 587,5 млн руб.
На думку кіраўніка Навукова-даследчага цэнтра Мізеса эканаміста Яраслава Раманчука, хранічна стратныя прадпрыемствы не маюць права на існаванне. «Трэба прызнаць факт, стварыць камісію, якая магла б частку амярцвелага капіталу ажывіць і пусціць у іншыя праекты», — перакананы эканаміст.
Праблемных прадпрыемстваў, заявіў ён, значна больш, чым афіцыйна стратных. Многія з іх працуюць з рэнтабельнасцю ніжэй за 5%. «Іх не трэба накіроўваць на давернае кіраванне, а зрабіць прыватнымі ў надзеі на тое, што інвестары паспрабуюць іх рэанімаваць і на іх базе стварыць новыя вытворчасці. Іншага не дадзена», — лічыць Раманчук.

Паводле БелаПАН