Ад 1 верасня кошты на газ, электрычнасць і цяпло вырастуць на 10%
Тарыф на цяпло для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння вырасце з 82 тыс. за 1 Гкал да 90,5 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 жніўня 2014 №834.
1 кубаметр прыроднага газу ў ацяпляльны перыяд пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў павышаецца з 530,3 да 582,2 рублёў, звадкаваны газ даражэе з 8 215,9 руб. да 9021 руб. за
куб. м., паведамляе БЕЛТА.
Аднаставачны тарыф на электрычную энергію ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі з 1 верасня, згодна з пастановай вырасце з 633,9 да 696 за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыраваны тарыф па
часавых перыядах павялічыцца: з 443,7 да 487,1 за 1 кВт.гадз (перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00); з 1 267,8 да 1392 за 1 кВт.гадз (перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00).
Пастанова ўступае ў сілу з 1 верасня 2014 года.