Даляр перайшоў сімвалічную мяжу 9000 рублёў

Афіцыйны курс даляра сёння складае 8840 рублёў. Гэта яшчэ не рэкордны максімум, хоць і вельмі блізка ад яго. Камерцыйныя банкі імкнуцца выстаўляць курс продажу і куплі валюты, не выходзячы за дыяпазон плюс/мінус 2% ад афіцыйнага курса. Такім чынам, ужо цяпер курс продажу даляра можа дасягаць 9010 рублёў.



rost_dollara.jpg

Ад раніцы панядзелка «Банк БелВЭБ» і «Хоум Крэдыт Банк» прадаюць даляры па 9000 рублёў.

Ненашмат ад іх адстае «Дэльтабанк» — 8990 рублёў.

У дзяржаўным «Беларусбанку» ў Мінску даляры прадаюцца па 8950–8990 у залежнасці ад аддзялення.

У рэгіёнах жа сімвалічная мяжа была пераадолена яшчэ ў выходныя.

Найлепшы курс продажу ў «Банку Масква-Мінск» — 8900 рублёў.

Пры гэтым дэвальвацыі беларускага рубля фармальна няма — ад пачатку года кошык валют нават патаннеў.

Рэч у тым, што расійскі рубель сёлета слабее — у дачыненні да яго беларуская валюта ўзмацнілася амаль на 6%. Затое ў адносінах да даляра саслабела на 3%.

nn.by