Уладзіміру Някляеву — 71!

Сёння 71 дзень народзінаў адзначае паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

njakljae__logo_1.jpg


Уладзімір Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня (па іншай версіі  — 11 ліпеня) 1946 года ў Смаргоні на Гродзеншчыне. Паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011).


Дэбютаваў вершамі ў 1970 г. Аўтар кніг паэзіі «Адкрыццё» (Мн., 1976), «Вынаходцы вятроў» (Мн., 1979), «Знак аховы» (Мн., 1983), «Местное время» (М., 1983), «Наскрозь» (вершы і паэмы, 1985), «Дерево боли» (М., 1986), «Галубіная пошта» (Мн., 1987), «Вежа» (Мн., 1989), «Прошча» (Мн., 1996), «Выбранае» (Мн., 1998), «Так» (Мн., 2004), «Окно» (М., 2010), «Лісты да Волі» (Вільня, 2011), «Толькі вершы» (Мн., 2016). Аўтар драмы «Армагедон» (часопіс «Полымя», 2010).


Апошнім часам выступае пераважна як празаік (апавяданні «Хайбах», «Чмель і вандроўнік», «Залатая Арда», аповесці «Прага», «Няхай жыве 1 Мая» і інш.). Паводле аповесці «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, А. Дударавым была напісана фантасмагарычная камедыя «Вавілон», пастаўленая Мікалаем Мацкевічам (1990).Аўтар рамана «Лабух» (Мн., 2003), кнігі прозы «Цэнтр Еўропы» (Мн., 2008), рамана «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (Мн., 2012), кнігі літаратурных эсэ «Знакі прыпынку» (Мн., 2013). У перакладзе на замежныя мовы выйшлі кнігі “Галубіная пошта” (Польшча), “Паланэз” (Літва), “Чырвоны захад” (Фінляндыя), “Лісты да свабоды” (Швецыя).
Пачытаць артыкулы Уладзіміра Някляева ў "Новым часе" можна тут.
"Новы час" віншуе Уладзіміра Някляева з днём народзінаў!