ЗША. Змова педафілаў

Не сакрэт, што сярод прыхільнікаў папуліста Дональда Трампа вельмі шмат радыкальных хрысціянскіх фундаменталістаў.

iam_red_logo.jpg

Дастаткова ўзгадаць, што падчас выбараў адзін з агітатараў Трампа ў Тэхасе распавядаў, што ўсе геі ў ЗША з’явіліся паводле плана Хрушчова па развале Злучаных Штатаў. 

Сустракаюцца сярод прыхільнікаў Трампа і паслядоўнікі вучэння нейкага «Q». Лічыцца, што «Q» — мянушка аднаго высокапастаўленага чыноўніка Белага дома, які рэгулярна дзеліцца сваімі меркаваннямі ў сеціве. 

Асноўная ідэя, якую папулярызуе «Q», гучыць трохі экстравагантна. Сцвярджаецца, што істэрыка вакол рускага ўмяшання ў выбары ў ЗША — хітрая камбінацыя Трампа і пракурора Роберта Мюлера. На самай справе яны рыхтуюць матэрыялы для ўзбуджэння справы супраць міжнароднай сеткі педафілаў, куды, сярод іншых, уваходзяць Хілары Клінтан, Джордж Сорас, Барак Абама і гэтак далей. 

Але значна больш незвычайныя не забабоны сяброў секты «Q», а тое, што яна становіцца мэйнстрымам сярод рэспубліканцаў. Так, падчас апошніх буйных маніфестацый рэспубліканцаў іх авангард складалі менавіта аматары тэорыі змовы педафілаў. У сувязі з гэтым у прэсе непакояцца, ці не будзе сам Трамп для стымулявання сваёй папулярнасці агучваць шызафрэнічныя канспіратыўныя тэорыі.

Паводле амерыканскай прэсы