ЗША папярэдзілі Егіпет пра магчымасць санкцый у выпадку закупкі расійскіх знішчальнікаў
Каір падпісаў кантракт на закупку больш за 20 знішчальнікаў Су-35.
Злучаныя Штаты спрабуюць адгаварыць Егіпет ад закупкі расійскіх ваенных самалётаў і пагражаюць увесці санкцыі, калі ён не адмовіцца ад здзелкі.
Па словах крыніцы, якая пажадала захаваць ананімнасць, Вашынгтон усё яшчэ вядзе працу з Егіптам у плане задавальнення яго абаронных патрэб.
«Але мы таксама адкрыта далі зразумець, што, калі яны набудуць буйную расійскую платформу ... гэта паставіць іх пад пагрозу санкцый», — дадала крыніца.
ЗША ўжо шмат гадоў прадастаўляюць эканамічную і ваенную дапамогу Егіпту, які з'яўляецца даўнім саюзнікам Вашынгтона і выкарыстоўвае амерыканскія знішчальнікі F-16.
ЗША могуць прыняць меры ў дачыненні да Каіра ў адпаведнасці з Законам аб супрацьдзеянні сапернікам Амерыкі шляхам санкцый, які прадугледжвае рэакцыю на закупкі ваеннай тэхнікі ў Расіі.
Паводле golos-ameriki.ru.