ЗША. Адчуй сябе Адамам або Евай
Як паведамляе амерыканскі рэсурс HuffPost, у горадзе Іворы, штат Вірджынія, пачаліся арыгінальныя царкоўныя службы. Кожную нядзелю вернікаў запрашаюць прыходзіць на імшу цалкам аголенымі.
Аўтарам ідэі стаў мясцовы пастар, які, як ён кажа, натхніўся гісторыяй Евы і Адама. «Калі Бог зрабіў нас такімі, то як гэта можа быць кепска?» — лічыць святар.
Пастар перакананы, што аголенасць станоўча ўплывае на вернікаў, бо ставіць усіх у роўныя ўмовы. Дарэчы, імшу ён праводзіць таксама ў касцюме Адама. Пакуль няма інфармацыі наконт папулярнасці такіх мерапрыемстваў.
Затое мясцовая прэса асабліва не здзіўленая. Пішуць, што ў кіраўніцтве шматлікіх пратэстанцкіх сектаў ідзе актыўны пошук новых канцэпцый для таго, каб прыцягнуць паслядоўнікаў. Напрыклад, нядаўна ў Злучаных Штатах адкрылі царкву на тэрыторыі былога кінатэатра пад адкрытым небам. Такім чынам маліцца можна проста не сыходзячы са свайго аўтамабіля.
Паводле амерыканскай прэсы