ЗША заклікаюць улады Украіны не ўводзіць надзвычайнага становішча
Злучаныя Штаты заклікаюць улады Украіны не ўводзіць у краіне надзвычайнага становішча, а таксама прыбраць міліцыю з вуліц Кіева.
Фота РІА Навіны
Пра гэта ішла гаворка ў час тэлефоннай размовы віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з Віктарам Януковічам.
Віцэ-прэзідэнт пацвердзіў, што ЗША падтрымаюць Украіну ў выпадку, калі яна адмовіцца ад гвалту і будзе паважаць правы чалавека. Байдэн таксама заклікаў украінскія ўлады адмяніць пакет антыдэмакратычных законаў, якія былі прынятыя 16 студзеня. Гэта пытанне сёння павінна разглядаць на пазачарговай сесіі Вярхоўная Рада.