Знойдзеная карціна Пікаса, якую выкралі шэсць гадоў таму

Падчас рабавання шэсць гадоў таму з музея было выкрадзена сем карцін коштам у мільёны еўра аўтарства Пікаса, Маціса, Манэ і іншых.

2231231.jpg

Карціна ацэньваецца ў каля 800 тысяч еўра. Фота: ABC

У Румыніі, верагодна, знайшлі карціну Пабла Пікаса “Tête d'Arlequin”, выкрадзеную з музея ў Ратэрдаме ў 2012 годзе, паведамляе Reuters.

Тады з музея выкралі сем карцін коштам у мільёны еўра аўтарства Пікаса, Маціса, Манэ і іншых.

У 2013 годзе выкрадальнікаў злавілі і асудзілі, але ні адну з выкрадзеных карцін не знайшлі. Эксперты лічылі, што па меншай меры тры з іх былі спаленыя, каб знішчыць доказы.

"Пракуроры расследуюць абставіны, пры якіх карціна, падпісаная Пікаса коштам каля 800 тысяч еўра была знойдзена ў суботу ўвечары ў акрузе Тулча", — гаворыцца ў заяве пракуратуры Румыніі.

Паводле афіцыйных дадзеных, двое грамадзян Нідэрландаў прыбылі ў галандскую амбасаду ў Бухарэсце і заявілі пра знойдзеную карціну на паўднёвым усходзе краіны.

Паводле korrespondent.net