Застрэлены лідар апазіцыі Таджыкістана
Таджыкскі апазіцыянер, лідар аб'яднання «Група-24» Умаралі Куватаў 5 сакавіка забіты ў Стамбуле. Да гэтага часу афіцыйныя ўлады Таджыкістана ніяк не адрэагавалі на паведамленне пра забойства Умаралі Куватава, аднак некаторыя з кіраўнікоў палітычных партый лічаць забойства не выпадковым.
Лідар апазіцыйнай уладам Таджыкістана «Групы-24» Умаралі Куватаў быў забіты 5 сакавіка ноччу ў раёне Фаціх Стамбула з агнястрэльнай зброі.
Куватаў а 22:30 выйшаў разам з нейкім госцем, з якім вячэраў, на вуліцу. Да яго хутка падбег невядомы і стрэліў у галаву. Паведамляецца, што яго жонка і дзеці, якія прыйшлі на месца забойства
былі ў шоку, яны былі дастаўлены ў бальніцу на карэце «хуткай дапамогі».
У паведамленні адзначаецца, што нехта Сулейман, які вячэраў з Куватавым у кавярні, знік. Расследаваннем забойства палітыка займаецца аддзел па барацьбе з тэрарызмам паліцыі
Стамбула.
Уцякач з Таджыкістана прадпрымальнік Умаралі Куватаў у 2012 годзе стварыў на тэрыторыі Расіі «Групу 24». 9 кастрычніка 2014 года Вярхоўны суд Таджыкістана прызнаў арганізацыю
экстрэмісцкай, Душанбэ звярталася ў Турцыю аб выдачы Куватава.
Старшыня Камуністычнай партыі Таджыкістана Шодзі Шабдалаў заявіў:
— Нягледзячы на тое, што Барыс Нямцоў не быў прыемны ўсяму грамадству Расіі, яго забойства прывяло да яшчэ адной плошчы пратэсту. Таму забойства Умаралі Куватава мае тыя ж мэты.
Ён не быў прэм'ер-міністрам, ці яшчэ якім-небудзь чыноўнікам, у яго не было асаблівага аўтарытэту або ўплыву ў Таджыкістане, але ён выступаў як апазіцыянер, і забойства яго такім метадам,
магчыма, можа прывесці да пратэсту.
Шабдалаў папярэдзіў аб наяўнасці сіл як унутры краіны, так і за мяжой, якія маюць мэта дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, і такім вось забойствам хочуць справакаваць грамадства.
— Гэтыя сілы знаходзяцца на мяжы Таджыкістана і Афганістана, і мы пра гэта не раз казалі. Хіба яны будуць сядзець спакойна? На мінулых выбарах мы засталіся без месцаў, але мы супраць
таго, каб заклікаць людзей на плошчу. Мір і спакой для нас важнешыя за месцы ў парламенце. Яшчэ раз хачу сказаць, Куватаў да нас не меў ніякага дачынення, але яго забойства — дрэнны
сігнал, — адзначыў Шодзі Шабдалаў.
Радыё Свабода